Пусты горад. Як выглядае Вільня падчас саміту NATO


Пакуль усе камеры і ўвага медыяў скіравана на падзеі саміту NATO, фотакарэспандэнт «Белсату» прайшоўся па вуліцах літоўскай сталіцы. Па яго словах, Вільня выглядае пустой і спакойнай, ёсць уражанне, што большасць жыхароў гораду з’ехалі. Тыя ж, хто застаўся, адзначылі, што навокал стала значна чысцей, нават адрамантавалі некаторыя дарогі. Адна з суразмоўніцаў вельмі цешылася дармоваму праезду ў гарадскім транспарце на час саміту.  

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

11–12 ліпеня ў Вільні адбываецца Саміт NATO, на якім абмяркоўваецца збліжэнне з альянсам Украіны. Сустрэча ўпершыню пройдзіць на тэрыторыі постсавецкай дзяржавы. Упершыню з (магчымым) удзелам Уладзіміра Зяленскага. І ўпершыню – з удзелам Святланы Ціханоўскай.

Рэпартаж
Чыпсы са смакам халадніку і марозіва. Як на Саміце NATO сустракаюць журналістаў
2023.07.11 00:02

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў