Расея і Украіна правялі новы абмен палоннымі


З расейскага палону былі вызвалены 95 украінскіх ваяроў, а ў Расею з Украіны вяртаюцца 94 расейскіх вайскоўца.

Пра вызваленне ўкраінцаў паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Андрэй Ярмак:

«Мы вяртаем дадому 95 нашых людзей. У спісе – вайскоўцы Збройных сілаў, Нацыянальнай гвардыі, а таксама памежнікі. Сярод іх 93 чалавекі радавога і сяржанцкага складу і два афіцэры».

Да сваіх сем’яў вяртаюцца байцы, якія трапілі ў палон у Марыупалі, Чарнобылі, Бахмуце і Змяіным. У тым ліку, сярод іх ёсць і абаронцы «Азоўсталі». Шмат хто з іх знаходзіўся ў палоне з раненнямі, адзначыў Ярмак.


З расейскага палону вярнуліся 95 украінскіх ваяроў, 11 чэрвеня 2023 году.
Фота: ermaka2022 / Telegram

Мінабароны РФ у сваю чаргу паведамляе, што па выніках перамоўнага працэсу з украінскага палону было вызвалена 94 расейскіх жаўнера. Іх павінны накіраваць у медычныя ўстановы для праходжання лячэння і рэабілітацыі, адзначаюць у міністэрстве.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў