Расея адкрые ўсе парты для экспарту беларускіх нафтапрадуктаў


Расея і Беларусь пашырылі магчымасці экспарту беларускіх нафтапрадуктаў праз усе расейскія марскія парты. Такое рашэнне прыняў урад Расеі 9 чэрвеня.

Расейскі порт у Балтыцы.
Фота: gtns.ru

Змены, унесеныя ў пагадненне аб арганізацыі супрацы ў галіне перавозу і перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў, прызначаных на экспарт у трэція краіны праз марскія парты РФ, прадугледжваюць зняцце абмежаванняў на экспарт праз усе расейскія парты. Такім чынам, пашыраецца геаграфія магчымасцяў для перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у расейскіх партах.

У новай рэдакцыі дакументу з тэксту выключаныя словы «Паўночна-Заходняга рэгіёну». Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня ўраду РФ Міхаіл Мішусцін.

Змяненні, унесеныя ў пагадненне. Скрыншот: publication.pravo.gov.ru

У межах дамоўленасцяў меркавалі, што ў 2021–2023 гадах Беларусь экспартуе праз расейскія парты 9,836 мільёна тон нафтапрадуктаў. Таксама ў дакуменце прапісана, што калі беларускі бок адгружае аб’ёмы, ніжэйшыя за ўзгодненыя, ён усё роўна абавязаны аплаціць усе ўзгодненыя аб’ёмы перавалкі.

Hавiны
«Гэта наш сігнал свету, што Беларусь не Расея»: беларусам прапануюць выказацца за еўрапейскі выбар
2022.06.10 11:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў