Вядома, што справа звязаная з нейкім бізнесам у Крыме, украінскімі недрамі і раскрыццём дзяржаўнай таямніцы.
Днём 11 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны правяла ператрус у кіеўскім доме народнага дэпутата Віктара Медведчука – лідара руху «Украінскі выбар – права народу» і кіраўніка палітычнай рады партыі «Апазіцыйная платформа –За жыццё», паведаміла «Громадське». У сакавіку ператрусы праводзілі ўжо праводзілі ў некалькіх офісах руху.
Генеральная пракурорка Ўкраіны Ірына Венядзіктава падпісала падазрэнне ў дзяржаўнай здрадзе двум дэпутатам. У допісе на Facebook яна назвала іх «М.» і «К.», а ўкраінскія СМІ расшыфравалі: гэта Медвядчук і дэпутат «Апазіцыйнай платформы» Тарас Казак (пра тое, што супраць іх ідзе расследаванне аб дзяржаўнай здрадзе, у красавіку распавядаў іншы дэпутат Аляксей Ганчарэнка). Генпракурорка расказала, што перад гэтым праводзілася маса следчых дзеянняў і дасудовае разбіральніцтва, але намагаліся трымаць гэта ў сакрэце.
Цяпер «М.» і «К.» падазраюць у дзяржаўнай здрадзе і замаху на разрабаванне нацыянальных рэсурсаў у акупаваным Расеяй Крыме. Паводле Венядзіктавай, яны раскрывалі інфармацыю, што змяшчала дзяржаўную таямніцу; спрыялі і бралі ўдзел у перадачы каштоўных дакументаў аб недрах Украіны і рэсурсах, вартых 38 млрд грыўняў (каля 1,37 млрд долараў); «сталі правапераемнікамі ўкраінскай уласнасці, якая па праве належыць грамадзянам Украіны» і «стварылі армію інфармацыйных блазнаў», якая дзейнічала ў актыўкраінскіх інтарэсах.
Самаго «М.» знайшлі, цяпер Служба бяспекі Ўкраіны «прымае захады», каб высветліць, дзе ён, і «ўручыць яму патрабаванне аб утрыманні пад вартай».
Яшчэ ў лютым украінскія ўлады ўвялі санкцыі супраць Медведчука і ягонай жонкі, а таксама Казака, арыштавалі іхныя актывы, адключылі тэлеканалы, што належаць Казаку. «Апазіцыйная платформа» адказала на гэта пачаткам працэдуры імпічменту прэзідэнта Ўладзіміра Зяленскага.
АА belsat.eu