Чытачы тэлеграм-каналу Антона Матолькі паведамілі, што 11 траўня пабачылі на могілках пад Менскам аўтазакі. Чаму яны там, невядома: на Радаўніцу не анансавалі акцыяў пратэсту на кладах.
Машыны АМАПу бачылі на Чыжоўскіх і Паўночных могілках пад Менскам, а таксама на могілках у Міханавічах. Па могілках ходзяць міліцыянты. Работнікі могілак і амапаўцы не адказалі відавочцам, чаму аўтазакі дзяжураць ля кладоў.