Расея нанесла ракетны ўдар па Мікалаеве: загінулі чацвёра асобаў


Удзень 11 красавіка расейская армія запусціла балістычную ракету па горадзе Мікалаеве. Чацвёра мірных жыхароў загінулі, пяцёра атрымалі раненні.

Мэр Мікалаева Аляксандр Сенкевіч паведаміў, што ў выніку абстрэлу загінулі чацвёра цывільных, якія ў той момант выпадкова апынуліся на месцы «прылёту».

Пацярпелі пяцёра. Трое атрымалі раненні сярэдняй цяжкасці, адная асоба застаецца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых ёсць дзяўчынка-падлетак, алё ёй шпіталізацыя не спатрэбілася.

Сілы абароны поўдню Украіны паведамляюць, што ўдар быў нанесены балістычнай ракетай. У Мікалаеве пашкоджаны прамысловы абʼект, жылыя будынкі і аўтамабілі ў прыватным сектары.

Нагадаем, раніцай 11 красавіка Расея ўчыніла масаваны ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Усяго расейская армія запусціла 57 паветраных абʼектаў: 18 ракетаў розных тыпаў і 39 ударных дронаў «Shahed-131/136». Былі пашкоджаныя энергетычныя абʼекты ў Адэскай, Запарожскай, Львоўскай, Харкаўскай і Кіеўскай вобласцях.

Hавiны
Расея цалкам знішчыла Трыпальскую ЦЭС
2024.04.11 13:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў