Лукашэнка прысвоіў Марыне Васілеўскай званне Героя Беларусі


Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў першую беларускую касманаўтку Марыну Васілеўскую, якая сёння вярнулася ў Менск.

Беларуска Марына Васілеўская. 20 сакавіка 2024 года.
Фота: gctc.ru

Аляксандр Лукашэнка ўручыў Марыне Васілеўскай медаль Героя Беларусі, а таксама пасведчанне касманаўта.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў касманаўтаў.
Фота: pul_1 / Telegram

33-гадовая Марына Васілеўская стала другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала званне Героя Беларусі. У 2014 годзе Героям Беларусі стала біятланістка Дар’я Домрачава. Увогуле за часы незалежнасці толькі 13 асобаў (Васілеўская – 14-я) былі ўшанаваныя гэтай узнагародай, прычым чацвёра з іх пасмяротна.

Меркаванні
Навошта Лукашэнку касмічны піяр? 
2024.03.25 17:20

Падчас урачыстай цырымоніі Лукашэнка заявіў, што ў апошнія тыдні ўся Беларусь нібыта жыла пад лозунгам «Космас наш!» Паводле яго, палёт Васілеўскай – гэта новы ўзровень удзелу ў касмічных праграмах і новы ўзровень саюзных стасункаў з Расеяй.

Лукашэнка таксама ўзнагародзіў іншых асобаў, што мелі дачыненне да касмічнай місіі. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня прэзідыума Акадэміі навук Уладзімір Гусакоў, медалём «За працоўныя заслугі» – генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец. Касманаўту Анастасіі Ленкавай і намесніку начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Івану Бучу была абвешчана падзяка.

Hавiны
Беларуская касманаўтка вярнулася на Зямлю. У космасе яна была 14 содняў
2024.04.06 11:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў