Расейскага палітвязня Аляксея Навальнага ў 13-ы раз адправілі ў штрафны ізалятар


Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны 13-ы раз атрымаў пакаранне ў выглядзе 15 содняў у штрафным ізалятары. Палітвязень адбывае пакаранне ў турме ва Уладзімірскай вобласці, паведамляецца ў яго Instagram.

Аляксей Навальны (другі злева), адвакаты Вольга Міхайлава (злева) і Вадзім Кобзеў (другі справа) падчас паседжання.
Фота: Эмін Джафараў / Коммерсантъ

Паплечнікі расейскага палітвязня паведамляюць, што Аляксей Навальны атрымаў чарговае пакаранне ў выглядзе 15 содняў у штрафным ізалятары. Пры гэтым папярэдняе пакаранне ён адбыў толькі 7 красавіка, а 10 яму прызначылі ўжо 13-е па ліку за час яго арышту.

«Вось таму, як толькі мае калегі выпусцілі расследаванне аб вясёлых капусных гісторыях, мяне проста на наступны дзень зачынілі ў ШЫЗА, адразу пачалі рабіць «працоўную камеру», змянілі распарадак дня, зрабіўшы з пякельнага суперпякельны. Прынялі абсалютна незаконныя правілы, забараніўшы мне набываць ежу нават на заробленыя грошы. Ну і яшчэ шмат непрыемных дробязяў, якія вольнаму чалавеку проста будуць незразумелыя», – гаворыцца ў Instagram Навальнага.

Раней палітыка саджалі ў ізалятар з прычыны таго, што ён не своечасова мыўся, не па статуце зашпільваў гузік, або быў без верхняй вопраткі.

Разбор
Не толькі Навальны? Хто ў Расеі ў апазіцыі да Пуціна
2023.02.14 07:01

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў