Масавыя затрыманні ў Гомельскай вобласці і Дзяржынску. Хроніка пераследу 11 красавіка


У Беларусі працягваюцца бясконцыя затрыманні сілавікамі грамадзянаў краіны. За дзень за кратамі апынуліся дзясяткі людзей. У дачыненні да многіх затрыманых сілавікі пагражаюць завесці крымінальныя справы. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу 11 красавіка.

На Гомельшчыне сілавікі схапілі адразу 6 мужчын і адну дзяўчыну. Затрыманых абвінавачваюць у дачыненні да «экстрэмісцкай» дзейнасці.

Затрыманыя ў Гомельскаф вобласці.
Фота: Вясна / Telegram

11 красавіка з раніцы сілавікі зладзілі ператрусы і арышты ў Дзяржынску. Праваабаронцы высвятляюць падрабязнасці.

Беларускія праўладныя рэсурсы распаўсюдзілі відэа з затрыманым грамадзянінам Расеі. Вядома, што мужчыну схапілі ў Менску. Ён жыве і працуе ў Пскове. Расеец таксама кажа, што набыў машыну і наляпіў на яе налепку з надпісам «RUS» на бел-сіне-белым фоне.

Бела-сіне-белы сцяг у Расеі з’яўляецца сімвалам антываеннага пратэсту. Гэты сцяг выкарыстоўваюць байцы падраздзялення ЗСУ «Легіён «Свабода Расеі». У Беларусі гэты сцяг не забаронены і не прызнаны «экстрэмісцкім».

Hавiны
Сілавікі ў Беларусі затрымалі расейца за налепку з сімвалам антываеннага пратэсту
2023.04.11 17:14

У Жлобіне міліцыянты схапілі Пятра Канстанцінава. Пятро Канстанцінаў – былы палітвязень, які 2 тыдні таму выйшаў на волю з калоніі ў Навасадах Барысаўскага раёну. Пятра затрымалі ў чэрвені 2021 году ў Жлобіне. Крымінальная справа тычылася пратэстаў 9-10 жніўня 2020 года.

Пятро Канстанцінаў.
Фота: Вясна / Telegram

У Менску арыштавалі байкера, які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у мотапрабегу салідарнасці. Мужчына прызнаўся сілавікам, што падпісаны на «дэструктыўныя тэлеграм-каналы», з якіх рабіў рэпосты. Яму пагражаюць крымінальнай справай.

У Берасці асудзілі жыхарку Баранавічаў Анастасію Падгайскую. Жанчыну абвінавацілі ў садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці. Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў тэрмінам, які прапанаваў пракурор: 3 гады «хатняй хіміі».

Аналітыка
Да чаго рыхтуюць Беларусь і навошта Лукашэнку гарантыі бяспекі?
2023.04.11 19:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў