ГУБАЗіК распавёў пра затрыманне «вымагальніка-экстрэміста». Гаворка пра журналіста Ігнацюка


Паводле берасцейскага ГУБАЗіКу, на блогера з Пінскага раёну завялі крымінальную справу за вымагальніцтва і экстрэмізм. «Вясна» высветліла, што гэта Аляксандр Ігнацюк, які ўжо восем месяцаў за кратамі.

Аляксандр Ігнацюк. Крыніца: «Берасцейская Вясна»

МУС сёння апублікавала каментар начальніка ГУБАЗіКу па Берасцейскай вобласці пра затрыманне 52-гадовага мужчыны, «раней судзімага за абразу прадстаўніка ўлады жыхара Пінскага раёну». Ён, нібыта «з’яўляючыся ўладальнікам YouTube-каналу, сістэматычна займаўся вымагальніцтвам у прадпрымальнікаў, пагражаючы іх абгаварыць у інтэрнэце».

«Мяркуючы з таго, што ў роліку МУС паказалі YouTube-канал, падобны да каналу “Пра Столін”, гаворка ідзе пра палітзняволенага Аляксандра Ігнацюка. Пра яго яшчэ ўлетку 2023 года мы пісалі, што журналіста-фрылансера затрымалі. І яшчэ тады мы адзначалі, што Ігнацюк вядомы сваім праектам “Пра Столін”. Паводле нашых звестак, увесь гэты час (з ліпеня 2023 года) Ігнацюк пад вартай, у СІЗА», – піша «Вясна».

«Берасцейская Вясна» заўважыла, што канал «Пра Столін» падобны на той, што паказала МУС. Крыніца: «Берасцейская Вясна»

Паводле МУС, мужчына нібыта спрыяў экстрэмісцкай дзейнасці, «сістэматычна імкнуўся дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы, спрабаваў працаўладкавацца ў экстрэмісцкія інтэрнэт-крыніцы». На яго завялі крымінальныя справы за вымагальніцтва, паклёп на адрас Аляксандра Лукашэнкі і за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці.

Hавiны
Пасля выбуху на БАМе з «Нафтану» звольнілі ад 30 да 60 чалавек – «Наша Ніва»
2024.03.10 18:54

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў