Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на падставе электроннай петыцыі звярнуўся да прэм’ер-міністра з просьбай аб прапрацоўцы пытання аб перайменаванні Расеі ў Масковію.
Прапанова змяніць назву РФ не зʼяўляецца ініцыятывай украінскіх уладаў. Адпаведная петыцыя была створана ў лістападзе 2022 году і з таго часу сабрала больш за 25 тысяч подпісаў. Паводле законаў Украіны, калі петыцыя набірае 25 тысяч галасоў, то на яе мусіць адрэагаваць прэзідэнт.
Адказ Зяленскага на петыцыю зʼявіўся 10 сакавіка. У прыватнасці, ён нагадаў, што прапанова аб перайменаванні мае міжнародны аспект: назвы краінаў замацаваныя ў дакументах ААН
«Паднятае ў петыцыі пытанне патрабуе ўважлівай прапрацоўкі як у плоскасці гісторыка-культурнага кантэксту, так і з пункту гледжання магчымых міжнародна-прававых наступстваў.
З улікам зазначанага я звярнуўся да прэмʼер-міністра Украіны з просьбай аб яго комплекснай прапрацоўцы, у прыватнасці з прыцягненнем навуковых установаў, і інфармаванне мяне і аўтара петыцыі аб выніках », – падкрэсліваецца ў адказе Зяленскага.
Ідэя аб перайменаванні РФ у Масковію ўжо пракаментавалі прадстаўнікі расейскага кіраўніцтва. Спікер МЗС Расеі Марыя Захарава назвала петыцыю «яшчэ адным сведчаннем спробы стварэння з Украіны анты-Расеі».
Глеб Нержын belsat.eu