Уладзімір Зяленскі наклаў санкцыі на «Спортлото» і расейскіх букмекераў


Прэзідэнт Украіны падпісаў указ, якім зацвердзіў рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 10 сакавіка 2023 года. Яно прадугледжвае ўвядзенне адмысловых эканамічных ды іншых санкцыяў супраць 120 фізічных і 287 юрыдычных асобаў, звязаных з Расеяй. Пад санкцыі трапіў шэраг расейскіх букмекераў, у тым ліку «Спортлото».

Санкцыі накладзеныя таксама, у прыватнасці, на расейскую Першую міжнародную букмекерскую кампанію, «Бет.Ру», «КредитCервіс», «Спортбет», «БетСіті», «Матчбет», «Марафон» ды іншыя. Пад украінскія санкцыі трапілі 287 юрыдычных і 120 фізічных асобаў: бізнесоўцы з Расеі, Арменіі, Вялікай Брытаніі, Кіпру, Галандыі, Турцыі і Польшчы.

Санкцыі, паводле ўказу Уладзіміра Зяленскага, будуць дзеяць цягам 50 гадоў.

Пералічаным у санкцыйным спісе кампаніям заблакуюць актывы, забароняць гандлёвыя аперацыі ды вывядзенне капіталу з Украіны. Ліцэнзіі кампаніяў будуць спыненыя або ануляваныя.

Да гэтага Украіна ўводзіла санкцыі 27 лютага. Яны былі скіраваныя супраць 164 фізічных і 85 юрыдычных асобаў з Расейскай Федэрацыі, якія падтрымлівалі наймітаў у вайне супраць Украіны, у прыватнасці ў дачыненні датычных да падтрымання і фінансавання ПВК Вагнэра.

Аналітыка
Чаму ЕЗ задумаўся аб скасаванні калійных санкцыяў супраць Беларусі?
2023.03.10 19:01

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў