МЗС Беларусі высылае польскага консула Ярослава Ксёнжэка, ён працаваў у Горадні


Генеральны консул Польшчы ў Горадні Ярослаў Ксёнжэк.
Фота: Васіль Малчанаў /Белсат

МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага і ўручыла дыпламату ноту з прапановай пакінуць Беларусь консулу Генконсульства ў Горадні Ярославу Ксёнжэку.

Міністэрства замежных справаў Беларусі ўручыла паверанаму ў справах Польшчы ў Беларусі Марціну Вайцяхоўскаму ноту. У дакуменце беларускі бок прапаноўвае консулу Генконсульства ў Горадні Ярославу Ксёнжэку пакінуць Беларусь цягам 48 гадзінаў.

Hавiны
У Берасці затрымалі сузаснавальніка Польскай школы
2021.03.11 18:03

Раней Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла пратэст у сувязі з удзелам польскага консула ў Берасці Ежы Цімафеюка ў імпрэзе, прысвечанай Дню «выклятых жаўнераў». У выніку консулу прапанавалі пакінуць тэрыторыю Беларусі. У адказ 10 сакавіка Польшча прызнала персонаю нон грата дыпламата беларускай амбасады ў Варшаве.

«Прынцыповая пазіцыя беларускага боку аб непрымальнасці гераізацыі ваенных злачынцаў і апраўдання генацыду беларускага народа будзе заставацца нязменнай. Роўна як і такія канстанты міждзяржаўных стасункаў, як недапушчальнасць парушэння нацыянальнага заканадаўства і неабходнасць працы ў межах Венскіх канвенцый аб дыпламатычных і консульскіх зносінах», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі.

Пракуратура ў Берасці 10 сакавіка распачала крымінальную справу паводле ч.3 арт.130 КК («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы або розні»). У межах справы затрымалі 43-гадовага сузаснавальніка ТАА «Польская школа».

Hавiны
Берасцейская пракуратура распачала справу за «гераізацыю ваенных злачынцаў»
2021.03.10 21:07

Кіраўніца ўстановы Ганна Панішава лічыць, што абвінавачванне з’яўляецца «надуманымі» і лічыць, што іх мэта – «ліквідацыя «Польскай школы».

«Выклятымі жаўнерамі» у Польшчы называюць жаўнераў антыкамуністычнага падполля ў паваенныя гады. Рамуальд Райс быў адным з іх. У 1946 годзе антыкамуністычны атрад Рамуальда Райса «Бурага» на Беласточчыне спаліў пяць населеных беларусамі вёсак і забіў паводле этнічнай прыкметы мінімум 79 праваслаўных беларусаў, уключна з малымі дзецьмі, жанчынамі і старымі. У 2005 годзе Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы прызнаў Райса адказным за ваеннае злачынства з «прыкметамі генацыду».

СК Belsat.eu

Стужка навінаў