Праблемы з уездам ва Украіну з Беларусі: праводзяць допыты і правяраюць тэлефоны


З раніцы 11 лютага пачала паступаць інфармацыя аб праблемах з уездам ва Украіну з Беларусі, паведамляе Тэлеграм-канал Беларускага дому ва Украіне.

Скрыншоты паведамленняў аб праблемах пры ўездзе ва Украіну. Крыніца: uliatykoon / Instagram

Паводле непацверджанай інфармацыі, на наземнай мяжы высадзілі 8 чалавек – грамадзянаў Беларусі. Пасажыры ў аэрапорце Барыспалю таксама праходзяць спецкантроль з індывідуальным допытам і праверкай асабістых фота ў тэлефоне.

Імаверна, павышаны кантроль звязаны з учорашнім затрыманнем СБУ жыхара Кіева, якога падазраюць у супрацы з беларускімі спецслужбамі.

Артыкулы
СБУ паведаміла, што затрымала ў Кіеве агента беларускіх спецслужбаў, які планаваў тэракт
2022.02.10 12:29

АД, belsat.eu

Стужка навінаў