Лукашэнка праводзіць нараду наконт амністыі асуджаных. На каго звернуць увагу?


На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 11 студзеня абмяркоўваюць амністыю. Таксама чыноўнікі мусілі прааналізаваць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, каб зрабіць справаздачу аб правапрымяненні і сувымернасці цяжару злачынства пакаранням, піша прэс-служба Лукашэнкі.

Чыноўнікі рыхтуюцца ісці да Лукашэнкі. Сярод іх старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава і кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Фота: Пул Первого / Telegram

«Сёлета мы адзначым 80-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І калі мы прымем станоўчае рашэнне, то з улікам асаблівасці даты амністыя мусіць мець адрозненні. Трэба будзе больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных. Трэба падысці да пытання амністыі нетрадыцыйна», – кажа Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама заявіў, што сам даручыў сваёй адміністрацыі прааналізаваць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

«Узнікаюць пытанні ў сувязі з гэтым, паглядзець на працэс: каго мы затрымліваем? Каго асуджаем? Ці адпавядаюць прызначаныя меры пакарання цяжару злачынстваў і той небяспекі, якую ўяўляюць гэтыя людзі для грамадства?» – сказаў чыноўнікам Лукашэнка.

Папярэднюю амністыю абвяшчалі ў 2022 годзе да Дня народнага адзінства.

Hавiны
Праваабаронцы: У наступным годзе ў Беларусі рыхтуецца амністыя
2023.10.20 19:02

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў