Марыю Калеснікаву перавялі ў калонію ў Гомлі


Каманда Віктара Бабарыкі, экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі, паведаміла, куды перавялі адну з лідарак штабу – Марыю Калеснікаву.

«Марыя Калеснікава – у жаночай калоніі ў Гомлі. Яна знаходзіцца там з 9 студзеня», – гаворыцца ў паведамленні.

Ліставаць ёй можна на адрасе: ПК № 4, 246035 Гомель, Антошкіна 3.

Артыкулы
Марыю Калеснікаву этапавалі з СІЗА
2022.01.10 15:33

Марыю Калеснікаву і Максіма Знака абвінавацілі паводле трох артыкулаў: «Змова з мэтай захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, якія пагражаюць нацыянальнай бяспецы». Менскі абласны суд прызнаў палітвязняў вінаватымі і прысудзіў Марыі Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі, Максіму Знаку 10 гадоў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў