Беларусь – апошняя з краінаў-суседзяў у рэйтынгу кібербяспекі


Беларусь заняла 69-ае месца ў рэйтынгу кібербяспекі «Global Cybersecurity Index 2018», складзеным адмыслоўцамі Міжнароднага саюзу электрасувязі. У леташнім рэйтынгу нашая краіна была 39-ая.

Хакеры.
Фота: STG/ ©Jonas Gilles/Reporters/Forum

З суседніх з Беларуссю краін Літва апынулася 4-ай, Расея – 26-ай, Польшча – 29-ай, а Латвія – 44-ай. Украіна знаходзіцца на 54-ым месцы. Таксама нашу краіну абганяюць такія чальцы СНД, як Азербайджан, Узбекістан і Казахстан.

Агулам у спіс патрапілі 175 краін. У тройку лідараў увайшлі Вялікая Брытанія, ЗША і Францыя.

Найгоршыя пазіцыі ў рэйтынгу ў Каморскіх астравоў, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Мальдыўскіх астравоў.

Паводле рэйтынгу, на канец 2018 года ў свеце інтэрнэтам карысталася 51,2 % насельніцтва планеты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў