На сайце ЦВК з’явіўся спіс патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, якія падалі дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў. Гэта можна зрабіць да 15 траўня.
Па стане на 13 траўня ў спісе ахвочых зарэгістраваць ініцыятыўную групу толькі 10 асобаў. Усе беспартыйныя. Пяць з іх – «кандыдаты пратэсту». Яны падтрымліваюць выбарчую стратэгію экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча:
Раней Статкевіч заявіў, што збіраецца зарэгістраваць некалькі дзясяткаў ініцыятыўных групаў кандыдатаў, якія будуць заклікаць да пратэсту.
Дакументы ў ЦВК таксама падаў фермер-блогер з Гомельшчыны Юрый Ганцэвіч і інжынер з Маладзечна Віталь Зялкоўскі.
Таксама на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў падалі: актывістка Вольга Нікалайчык з Менску, рамеснік Ігар Кляшчук, індывідуальны прадпрымальнік з Глускага раёну Валянцін Фралоў.
ЮВ belsat.eu