З пачатку года буракі і бульба ў Беларусі падаражэлі на 60%


Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі пра рост спажывецкіх коштаў у краіне ў лістападзе 2021 года.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: «Белсат»

Паводле Белстату, інфляцыя ў лістападзе склала 0,5%. Адносна лістапада 2020 года кошты выраслі на 10,3%. А з пачатку года яны павялічыліся на 9%.

Найбольш у лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам падаражэла белакачанная капуста – на 12,79%. У топ-5 паводле росту коштаў таксама ўвайшлі буракі (рост на 9,9%), грэчка (на 6,4%), агуркі (на 5,69%) і салёны селядзец (на 4,49%).

Пры гэтым патаннелі на 12,46% цытрусавыя, на 6,81% – бананы, на 3,69% – яблыкі і на 2,99% – спартовыя спартыўныя касцюмы.

З пачатку года белакачанная капуста падаражэла ў 2,24 раза, карыстанне ліфтам – на 66,34%, буракі – на 61,7%, бульба – на 59,07%, морква – на 49,89%, піламатэрыялы – на 46,95%, цыбуля – на 44,09%, ікра ласосевых – на 35,71%.

Пры гэтым свежыя агуркі патаннелі на 22,32%, салодкі перац – на 7,75%, яблыкі – на 3,09%, вінаград – на 2,34%.

Hавiны
«Празмерна аптымістычныя». Улады абвясцілі планы на інфляцыю і ВУП Беларусі на 2022 год
2021.12.09 01:26

МГ belsat.eu

Стужка навінаў