9 лістапада ў Баранавічах сілавікі зладзілі масавыя затрыманні, у вынікаў чаго быў затрыманы з тузін асобаў. Пра гэта ў Facebook паведаміў баранавіцкі актывіст Юрый Казакевіч.
Паводле яго, сярод затрыманых – праваабаронца Аляксандр Вайцешык. У яго ўдома прайшоў ператрус.
Апроч Вайцешыка, затрыманыя «яшчэ чалавек 10–11».
Прычыны і нагоды для затрымання невядомыя.
19 траўня праваабаронцам стала вядома аб масавых затрыманнях на баранавіцкім вузле Беларускай чыгункі. Для размоваў выклікалі каля 10 машыністаў. Cупраць некаторых з іх пасля распачалі крымінальныя справы за знявагі ў інтэрнэце. Паведамлялася, што машыністаў звольнілі з працы. У выкліканых для размоваў прайшлі ператрусы.
Якуб Хруст belsat.eu