Расейская «высокадакладная зброя» патрапіла ў жылыя дамы і гандлёвыя цэнтры

Раніцай 10 кастрычніка цэнтр Кіева і шмат іншых гарадоў і абласцей Украіны падвергліся масаваму абстрэлу расейскімі ракетамі, якога не было з першых тыдняў вайны. Апошні раз «прылёты» па Кіеву былі некалькі месяцаў таму, а паветраная трывога ў сталіцы трывала рэкордныя 5 гадзін 37 хвілін. Гэтак Крэмль адрэагаваў на падрыў Крымскага моста 8 кастрычніка.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы прагучалі некалькі выбухаў, гэта першы абстрэл гораду за апошнія некалькі месяцаў. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Адна з ракет у Кіеве ўпала ў раёне помніка Міхаілу Грушэўскаму на вуліцы Уладзімірскай, дзе размешчаны офіс СБУ. Таксама побач знаходзіцца офіс прэзідэнта Украіны. Некалькі ўдараў прыйшліся па аб’ектах сацыяльнай інфраструктуры горада. Ёсць звесткі аб разбураных культурных аб’ектах, парках, пацярпеў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт. Таксама ў выніку абстрэлу Кіева пацярпелі будынкі філармоніі, музея Багдана і Барбары Ханенкі, а таксама музея Шаўчэнкі, заявіў міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка. Аб пападанні ў ваенныя абʼекты звестак пакуль няма.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы прагучалі некалькі выбухаў, гэта першы абстрэл гораду за апошнія некалькі месяцаў. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Расейская ракета ўдарыла і побач з пешаходным «мостам Клічко» у Кіеве. Мост не пашкоджаны, але яго часова перакрыюць.

Прэм’ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што станам на 11:00 пашкоджана 11 важных інфраструктурных абʼектаў у васьмі рэгіёнах і Кіеве. «Цяпер частка абласцей абясточаная. Трэба быць гатовым да часовых перабояў са святлом, водазабеспячэннем, сувяззю», – папярэдзіў ён.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы прагучалі некалькі выбухаў, гэта першы абстрэл гораду за апошнія некалькі месяцаў. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат

Падчас абстрэлу ў горадзе спынілі рух метро, а станцыі працавалі як сховішчы для людзей. Каля 12:50 рух метро быў адноўлены.

Дакладная колькасць загінулых у Кіеве не паведамляцца. Па апошніх звестках ад ракетных удараў у Кіеве загінулі 5 чалавек, 51 пацярпелы. З іх 42 шпіталізаваны ў медыцынскія ўстановы гораду. Раней дарадца кіраўніка МУС Расціслаў Смірноў паведамляў, што ў Шаўчэнкаўскі раёне Кіева ў выніку ракетнага ўдару загінулі 8 чалавек, яшчэ 24 мірныя жыхары атрымалі раненні, шэсць аўтамабіляў абстраляныя і больш за 15 аўтамабіляў пацярпелі.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы прагучалі некалькі выбухаў, гэта першы абстрэл гораду за апошнія некалькі месяцаў. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Сляды крыві ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Бізнес-цэнтр «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Мужчыны прыбіраюць разбітае шкло ў краме каля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Пашкоджаны будынак ля Парку імя Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Паліцыя аглядае варонку ад выбуху ракеты ў Парку імя Тараса Шаўчэнкі. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Згарэлыя аўтамабілі на праспекце Тараса Шаўчэнкі. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Паліцыя аглядае згарэлыя аўтамабілі на праспекце Тараса Шаўчэнкі. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Згарэлыя аўтамабілі на праспекце Тараса Шаўчэнкі. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Пашкоджаны аўтамабіль на праспекце Тараса Шаўчэнкі. Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Бізнес-цэнтр «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Бізнес-цэнтр «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Сляды крыві ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Паліцыя і ДСНС стаяць ля пашкоджанага ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Сляды крыві ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Пашкоджаны ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтр «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Паліцыя стаіць ля пашкоджанага ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.

Пакінутыя рэчы ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Сляды крыві ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Сляды крыві ля бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Пашкоджаны ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтр «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат
Медыкі стаяць ля пашкоджанага ў выніку ракетных удараў бізнес-цэнтру «Tower 101». Кіеў, Украіна. 10 кастрычніка 2022 года.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што сёння ёсць верагоднасць яшчэ адной хвалі ракетных удараў. Нібыта расейская авіяцыя рыхтуецца да яшчэ аднаго налёту – падвешваюць ракеты, запраўляюцца.

Абноўлена
У цэнтры Кіева, Львове і іншых украінскіх гарадах выбухі, ёсць загінулыя
2022.10.10 09:50

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў