Доля ЕЗ і Украіны ў вонкавым гандлі Беларусі за год абвалілася з 40% да 5%


Пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой паведаміў, што за год доля ЕЗ і Украіны ў вонкавым гандлі нашай краіны абвалілася з 40 % да 5 %. Давялося шукаць новыя рынкі для тавараў і грузаў на $ 10,5 млрд. «Цяпер мы паспяхова развіваемся», – цытуе амбасадара БелТА.

Репортаж с польско-белорусской границы, где ввели чрезвычайное положение
Грузавы цягнік едзе праз Падляшша, Польшча. 9 лістапада 2021 года.
Фота: Дзяніс Дзюба / Белсат

Санкцыі, уведзеныя супраць Менску і Масквы, беларускі пасол Дзмітрый Крутой на форуме прадпрымальнікаў у Хабараўску назваў беспрэцэдэнтнымі:

«Для Беларусі гэта ўвогуле вялікі выклік, таму што 45 % нашай эканомікі апынуліся пад беспасярэднімі санкцыямі, улічваючы вялікі ўзровень вонкавага таваразвароту: наш экспарт і імпарт на 30 % перавышае наш ВУП».

Пасол паведаміў, што давялося шукаць новыя рынкі для тавараў і грузаў на $ 10,5 млрд:

«Да ўсіх гэтых санкцыяў рынкі Заходняй Еўропы і Украіны для нас паводле значнасці займалі 40 %. Сёння яны займаюць 5 %, гэта адбылося фактычна за адзін год. Пераарыентаваць такую плынь тавараў і грузаў (у грошах гэта $ 10,5 млрд) было вельмі і вельмі складана».

Дапамагла Расея, а таксама Кітай, які цяпер другі паводле значнасці гандлёвы партнёр Беларусі.

«Для нас, безумоўна, работа ў Расеі на сёння – абсалютны прыярытэт. З усёй гэтай працы нумар адзін – гэта рэгіянальная супраца», – адзначыў Крутой.

Hавiны
«Мусім падтрымліваць такія тэмпы». Менск прагне ўзмацніць эканамічную залежнасць ад Расеі
2023.02.14 15:58

Пасол таксама адказаў «нядобразычліўцам, якія, ухваляючы санкцыі, разлічвалі, што эканомікі Беларусі і Расеі рассыплюцца, будуць нейкія сацыяльныя ўзрушэнні, масавае беспрацоўе ды іншыя негатыўныя эфекты».

«Нічога гэта не адбылося, мы, наадварот, цяпер паспяхова развіваемся і рэалізуем супольныя праграмы імпартазамяшчэння», – запэўніў кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва.

Каментар
У задушлівых абдымках Расеі: што чакае эканоміку Беларусі і нацыянальную валюту
2023.09.01 18:19

Эксперты раз за разам папярэджваюць пра небяспеку залежнасці беларускай эканомікі ад Расеі: любы шок у гэтай краіне абавязкова адаб’ецца на Беларусі. Як прыклад – апошняе падзенне расейскага рубля, услед за якім таннее і беларускі. Як раней адзначаў Леў Львоўскі з даследчага цэнтру BEROC, «расейская эканоміка будзе расці павольней, чымся свет у сярэднім, і, адпаведна, гэтыя нізкія тэмпы росту будуць перадавацца і на Беларусь».

Паводле Белстату, у студзені – ліпені сёлета Беларусь экспартавала тавараў на $ 22,5 млрд, $ 16 млрд з іх – у краіны СНД, у тым ліку ў Расею.

Інфаграфіка
Адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі перавысіла ў Беларусі $2 млрд
2023.09.04 19:37

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў