У Гомлі затрымалі наркакур'ера


Сілавікі з Беларусі і Расеі затрымалі жыхара Гомля, які займаўся аптовым продажам наркотыкаў. У яго выявілі больш за 3,5 кілаграмаў псіхатропаў, паведамляе прэсавая служба МУС.

Аператыўнікі Расеі і Беларусі зладзілі супольную спецаперацыю, падчас якой спынілі канал пастаўкі забароненых рэчаў у нашую краіну. У Гомлі сілавікі затрымалі 40-гадовага мужчыну, які зʼяўляўся аптовым курʼерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў. Мужчына прывёз з Расеі і захоўваў у Гомельскай і Менскай абласцях больш за 2,8 кг альфа-PVP і 0,6 кг пара-метылэфедрону.

Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў.

Hавiны
Ці магчымы наркатрафік з Афганістану ў краіны ЕЗ праз Беларусь? Раней гэтым пагражаў Лукашэнка
2021.08.18 08:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў