«Reuters»: Расея стаяла за кібератакай на спадарожнікавую інтэрнэт-сетку ва Украіне падчас уварвання


Падчас уварвання ва Украіну 24 лютага Расея стаяла за кібератакай на спадарожнікавую ўкраінскую інтэрнэт-сетку. Тады ў выніку атакі былі адключыны тысячы мадэмаў, паведамляе «Reuters».

У гэтым сыходзяцца разведкі Вялікай Брытаніі, Канады і Еўразвязу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Marco Verch / Flickr, CC BY 2.0

«Гэтая кібератака аказала значны ўплыў, выклікаўшы невыбарчыя перабоі ў сувязі паміж некалькімі дзяржаўнымі органамі, прадпрыемствамі і карыстальнікамі ва Украіне, а таксама закранула некалькі дзяржаў-чальцоў ЕЗ», – гаворыцца ў заяве Рады Еўразвязу.

Брытанскі Нацыянальны цэнтр кібербяспекі (NCSC) лічыць, што асноўнай мэтай расейскай атакі былі ўкраінскія вайскоўцы, але яна таксама парушыла працу ветраных электрастанцый і карыстальнікаў інтэрнэту ў Цэнтральнай Еўропе.

Як адзначае «Reuters», Расея адмаўляе, што праводзіць наступальныя кібераперацыі і не адказвае на запыты па каментары.

Дакладныя наступствы ўзлому для ўкраінскага боку не былі апублікаваныя, але дзяржаўныя кантракты, разгледжаныя «Reuters», паказваюць, што ўзлом прадаставіў падлучэнне да ўкраінскіх вайскоўцаў.

Гэтая кібератака, якая пашкодзіла спадарожнікавы мадэм, застаецца самым прыкметным узломам з пачатку вайны, але з таго часу адбылося шмат іншых, і не ўсе з іх былі апублікаваны.

Беларускі свет
«Увесь лес застаўлены расейскімі войскамі»
2022.05.10 20:31

АД belsat.eu

Стужка навінаў