Удзельнікі пратэсту мяркуюць, што Македонія «скрала» назву аднайменнай паўночнай грэчаскай правінцыі.
Пратэстоўцы сабраліся на плошчы Сінтагма ў Афінах, дзе сабралася не менш за 1,5 млн чалавек. Пра гэта заявілі арганізатары мітынгу, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на выданне «Protothema».
Шмат людзей прыехалі ў сталіцу Грэцыі ў нацыянальных касцюмах правінцыі Македонія. Паводле мясцовай паліцыі, у акцыі пратэсту ўзялі ўдзел 140 000 чалавек. Удзельнікі акцыі прыехалі ў Афіны з усіх куткоў Грэцыі, у тым ліку з Крыта, Пелапанеса і Іанічных выспаў.
Спрэчка паміж Грэцыяй і Македоніяй (раней частка Югаславіі) працягваецца з 1991 года, калі былая югаслаўская рэспубліка здабыла незалежнасць.
Напрыканцы студзеня ўлады Македоніі паведамілі пра планы правесці агульнанацыянальны рэферэндум, на якім вырашыцца пытанне змены назвы краіны.
ЮВ, belsat.eu, паводле eurointegration.com.ua