Двое высокапастаўленых сілавікоў атрымалі адвакацкія ліцэнзіі


Сярод адвакатаў, якія цягам апошніх чатырох месяцаў атрымалі ліцэнзіі на права вядзення дзейнасці, ёсць як мінімум двое высокапастаўленых сілавікоў. Адзін з іх быў датычны да палітычных рэпрэсіяў, адзначае «Право на защиту».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Freepik/@freepik

Сяргей Кукса атрымаў ліцэнзію 27 кастрычніка і быў прыняты ў юрыдычную кансультацыю Цэнтральнага раёна Менску. Да гэтага ён працаваў следчым і ў перыяд з жніўня 2020 года быў датычны палітычна матываваных справаў: вёў іх непасрэдна сам і даваў даручэнні на правядзенне следчых дзеянняў сваім падначаленым. Менавіта ён быў адным з кіраўнікоў расследавання крымінальных справаў, заведзеных у дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Максіма Знака і Марыі Калеснікавай.

Міхаіл Мігура атрымаў адвакацкую ліцэнзію 26 ліпеня і пачаў працаваць у юрыдычнай кансультацыі Стаўбцоўскага раёну. Да гэтага ён працаваў першым намеснікам начальніка аддзелу ўнутраных справаў – начальнікам крымінальнай міліцыі Стаўбцоўскага РУУС Менскай вобласці.

Да гэтага, адзначае «Право на защиту», юрыдычная кансультацыя Стаўбцоўскага раёну доўгі час заставалася без адвакатаў, бо трое адвакатаў не прайшлі пераатэстацыю ў канцы 2022 года.

Агляд
Забарона на права: як сотні юрыстаў пазбавіліся прафесіі і што рабіць беларусам
2023.11.08 07:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў