Дэпутаты Еўрапарламенту заклікалі скараціць колькасць беларускіх дыпламатаў у ЕЗ


Еўрадэпутаты лічаць, што ў адказ на затрыманне часовай паверанай у справах ЕЗ у Беларусі Эвэліны Шульц трэба скараціць беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Еўропе.

Старшыня дэлегацыі для сувязяў з Беларуссю, дэпутат Еўрапарламенту Юозас Алекас і пастаянны дакладчык Еўрапарламенту для Беларусі Пятрас Аўштравічус назвалі затрыманне Эвэліны Шульц «абуральнай правакацыяй», якая сведчыць, што «рэжым Лукашэнкі не спыняецца ні перад чым на сваім разбуральным шляху». Еўрадэпутаты падкрэслілі, што беларускі бок дапусціў сурʼёзнае парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.

Дэпутаты Еўрапарламенту заклікалі ЕЗ да рашучай рэакцыі і прапанавалі «імкліва скараціць колькасць беларускіх дыпламатаў, акрэдытаваных у Бруселі і іншых еўрапейскіх сталіцах», а таксама перагледзець сваю дыпламатычную прысутнасць у Беларусі.

Таксама аўтары звароту нагадалі пра неабходнасць вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі і заклікалі ўлады краіны распачаць дыялог з грамадзянскай супольнасцю.

Аб’ектыў
Пэтэр Стана: «Незаконнае затрыманне нашага дыпламата – сур’ёзнае парушэнне Венскай канвенцыі»
2022.09.08 22:35

Нагадаем, 6 верасня пасля абвяшчэння выраку ў справе валанцёраў праваабарончага цэнтру «Вясна» і анархістаў была затрыманая часовая павераная ў справах ЕЗ у Беларусі Эвэліна Шульц. Яе каля дзвюх гадзінаў трымалі ў міліцыі.

Замежнапалітычнае ведамства Еўрапейскага Звязу 8 верасня выказала рашучы дыпламатычны пратэст у сувязі з затрыманнем дыпламаткі.

Каментар
«Тлумачэнні МЗС вартыя жалю». Валер Кавалеўскі абмеркаваў у Бруселі затрыманне прадстаўніцы ЕЗ у Менску
2022.09.09 00:07

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў