Папа рымскі Францішак абвясціў новых кардыналаў. Сярод іх два звязаны з Беларуссю


Папа рымскі Францішак абвясціў новых кардыналаў. Сярод іх – звязаныя з Беларуссю Кляўд’ё Гуджэроцці і Агасціно Маркэта. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!».

Арцыбіскуg Кляўд’ё Гуджэроцці.
Фота: «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!» / Telegram

9 ліпеня пасля нядзельнай малітвы «Regina Coeli» Папа Францішак абвесціў прозвішчы новых кардыналаў і дату, калі яны ўвойдуць у Калегію Кардыналаў. У спісе два былыя нунцыі ў Беларусі – арцыбіскупы Кляўд’ё Гуджэроцці і Агасціно Маркэта.

Арцыбіскуп Маркэта быў другім пасланнікам Святога Пасаду ў Беларусі. Іерарх працаваў у Менску з 1994 па 1999 гг. Менавіта пры гэтым нунцыі кардыналам быў абвешчаны Казімір Свёнтэк.

Арцыбіскуп Гуджэроцці быў нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 гады. Ён стаў адным з найбольш вядомых каталіцкіх іерархаў у краіне. Гуджэроцці даводзілася быць пасланнікам Ватыкана ў Беларусі і пасля пераводу на іншыя пасады – ў 2020 і 2023 гадах.

Паведамляецца, што кардыналам таксама стаў арцыбіскуп Гжэгаж Рысь, мітрапаліт Лодзкі (Польшча). Гэты польскі іерарх прыхільны да беларусаў і падтрымлівае беларускую каталіцкую супольнасць у сваёй архідыяцэзіі.

Hавiны
Улады Беларусі паабяцалі дапамагчы аднавіць касцёл у Будславе
2023.07.01 19:58

Як паведамляў раней «Белсат», арцыбіскуп Кляўд’ё Гуджэроцці з 28 чэрвеня па 2 ліпеня знаходзіўся з візітам ў Беларусі. Адзін з заўважных вынікаў гэтага візіту – абяцанне дзяржавы дапамагчы аднавіць святыню ў Будславе. Пра гэта заявіў старшыня Менскага аблвыканкаму Аляксандр Турчын 1 ліпеня на сустрэчы з папскім легатам.

Фармальна арцыбіскуп Гуджэроцці прыбыў у Беларусь у якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на ўрачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. У траўні 2021 года ў будслаўскім касцёле адбыўся пажар, у выніку якога згарэў дах. На рамонт касцёлу былі адкрытыя дабрачынныя рахункі. Планы рэстаўрацыі пасля пажару распісаныя на 11 гадоў.

Паводле звестак catolik.by, падчас гэтага прыезду ў Беларусь папскі легат меў яшчэ некалькі важных сустрэч. 29 чэрвеня Гуджэроцці сустрэўся з міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам. Увечары таго ж дня адбыўся прыём з нагоды адзінаццатага года Пантыфікату Папы Францішка, на якім таксама прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

30 чэрвеня ў першай палове дня арцыбіскуп Гуджэроцці сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандрам Румакам. Паведамляецца, што падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі адносна шэрагу надзённых пытанняў жыцця і дзейнасці каталіцкай супольнасці ў Беларусі, а таксама магчымасці паляпшэння ўзаемадзеяння паміж Касцёлам і дзяржавай, у тым ліку ў сферы сацыяльнага служэння. «Нягледзячы на пэўныя адрозненні ў поглядах і падыходах, размова атрымалася змястоўнай і канструктыўнай», – гаворыцца ў паведамленні.

Меркаванні
Ці дапаможа нам Папа рымскі?
2023.07.09 17:41

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў