Латвія збіраецца падрыхтаваць закон аб канфіскацыі санаторыя «Беларусь»


Улады Латвіі збіраюцца канфіскаваць «Дом Масквы», санаторыі «Бурштынавы бераг» і «Беларусь». Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр юстыцыі краіны Яніс Борданс.

Санаторый «Беларусь» у Літве.
Фота: rubaltic.ru

Міністр ужо даў адпаведнае даручэнне з мэтай падрыхтаваць спецыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы такой канфіскацыі. Ён мусіць быць гатовы да 17 чэрвеня.

«Сёння, пасля абмеркавання паміж міністрамі юстыцыі ЕЗ ваенных злачынстваў Расеі, парушэнняў правоў чалавека і генацыду, я даручыў экспертам Мінюста распрацаваць спецыяльны закон аб экспрапрыяцыі да 17 чэрвеня, гадавіне прыходу расейскіх акупантаў у Рыгу», – напісаў Яніс Борданс.

Паводле яго слоў, у Латвіі ўжо ёсць прававы механізм, які дае магчымасць канфіскоўваць маёмасць у рамках крымінальнай вытворчасці. Цяпер жа неабходны закон, які ўрэгулюе нюансы і ліквідуе ўсе перашкоды для канфіскацыі маёмасці Беларусі і Расеі.

Борданс удакладніў, што прысвоеныя будынкі плануецца выкарыстоўваць для размяшчэння ўкраінскіх бежанцаў, рэабілітацыі пацярпелых і патрэб інфармацыйнага цэнтру.

Раней Еўразвяз унёс санаторыі і іх кіраўнікоў у санкцыйны спіс.

Аналітыка
Як санкцыі адбіваюцца на працы беларускіх банкаў
2022.06.09 16:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў