Падчас параду 9 траўня ў Менску ў неба ўсё ж запусцілі тысячы чырвоных і зялёных шарыкаў. Пра гэта паведамляе TUT.by.
4 тыс. шарыкаў з геліем запусцілі над плошчай Перамогі, пасля ўрачыстага ўскладання вянкоў да манумента і прамовы Аляксандра Лукашэнкі. Гэта каштавала бюджэту 8 тыс. рублёў.
Супраць масавага запуску шароў запусцілі петыцыю, пад якой падпісаліся больш за 1700 чалавек. На іх думку, свята можна было правесці без шкоды і «кучы смецця, які запускаецца ў неба». У адказ на зварот Менскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя рэкамендаваў упраўленню культуры Менгарвыканкаму выключыць запуск шароў з святочнай праграмы.
Але зроблена гэта не было.
Цікава, што ў 2019 годзе супраць запуску падчас святаў геліевых паветраных шароў, якія шкодзяць і прыродзе, і жывёлінам, выступала Мінпрыроды.
МГ belsat.eu