«Падзеленыя рэжымам сем’і аб’яднаюцца». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Вялікаднем


Абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень. Яна адзначыла, што гэтае свята мусіць аб’ядноўваць сем’і, аднак цяпер шмат з іх падзеленыя. Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што як у 2020 годзе аб’ядналіся беларусы, стаўшыся адною вялікаю сям’ёй, гэтак таксама аб’яднаюцца сем’і, якія падзяліў рэжым. 

«Вялікдзень асацыюецца з днём, калі людзі збіраюцца ўдома ўсёй сям’ёй. Я вельмі радая за тых, хто правядзе гэты дзень побач са сваімі блізкімі, бо цяпер шмат беларусаў адарваныя ад свайго дому і сваіх родных», – так пачынаецца віншаванне Святланы Ціханоўскай, апублікаванае ў ейным Telegram-канале.

Абраная прэзідэнтка сказала, што хацела б абняць і падтрымаць кожнага, хто не можа цяпер быць са сваімі блізкімі і роднымі, і ўсіх, хто вымушана пакінуў Беларусь:

«Мы ўсе абавязкова ўбачым сваіх любімых. Гэты дзень усё бліжэй дзякуючы кожнаму і кожнай, хто штодня робіць свой унёсак у перамены ў Беларусі».

Святлана заклікала берагчы сябе і сваіх родных, дапамагаць тым, каму неабходнае падтрыманне:

«Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адною вялікаю сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца».

Дэмакратычная лідарка пажадала кожнай сям’і міру і дабрабыту.

Інтэрв’ю
Ксёндз Зміцер Прыступа: «Каля труны Хрыста стаяла варта, але Ён уваскрос. Не губляйма надзеі»
2023.04.09 12:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў