Дзяржаўнае агенцтва БелТА апублікавала віншаванне Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Вялікадня. «Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе», – заявіў палітык.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень. Ён успомніў пра міласэрнасць і спагаду ды заклікаў вернікаў жыць сумленна.
«Гэты цудоўны час нагадвае аб вечных маральных арыенцірах: узаемнай павазе, шанаванні старэйшых, міласэрнасці, спагадзе, бескарыслівым клопаце аб блізкіх, шчырай любові да роднай зямлі. Няхай глыбокі сэнс гэтых велікодных дзён спадарожнічае ўсім вашым учынкам і пачынанням, падахвочваючы жаданне жыць сумленна», – гаворыцца ў віншаванні.
Напярэдадні стала вядома, што ўлады забаранілі велікодныя службы на тэрыторыі закрытага Чырвонага касцёлу. У Менгарвыканкаме палічылі богаслужэнні масавым мерапрыемствам і папярэдзілі абшчыну аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства.
Сяргей Крот belsat.eu