Улады Прыднястроўя заяўляюць пра выкрыты замах на лідараў непрызнага рэгіёну


Міністэрства дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай прарасейскай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы паведамляе, што ў рэгіёне спецслужбоўцы перадухілі тэракт. Аб’ектамі нападу былі «лідары Прыднястроўя».

Прыднястроўе. Крыніца: УНІАН

Спецслужбоўцы Міністэрства дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай прарасейскай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы паведамляюць, што нібыта ў рэгіёне злачынцы рыхтавалі тэракт. Паводле афіцыйнай інфармацыі, па ўказанні Службы бяспекі Украіны рыхтаваліся замахі супраць «шэрагу службовых асобаў Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі».

Паведамляецца, што падазраваныя затрыманыя і даюць прызнальныя паказанні.

Спецслужбоўцы Прыднястроўя ўжо нават падрыхтавалі фільм-расследаванне, які пакажуць вечарам 9 сакавіка ў эфіры афіцыйнага тэлеканалу.

Прыднястроўе – своеасаблівы Данбас на тэрыторыі Малдовы. Афіцыйны Кішынэў лічыць рэгіён часова акупаваным, там застаецца «міратворчы кантынгент» РФ, пенсіянеры атрымліваюць расейскія надбаўкі, жыхарам выдаюць пашпарты з двухгаловым арлом.

Афіцыйна тэрыторыя належыць Малдове, але кантралюецца расейскім войскам і вядзе курс на «шчыльную інтэграцыю», прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі Расейскай Федэрацыяй. У Прыднястроўі жывуць прыкладна 450 тысяч насельнікаў.

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Стужка навінаў