У Беларусі 9 студзеня заблакавалі сайт журналістаў-расследавальнікаў «Бюро медыя». Пра гэта паведамілі самі журналісты. Блакаванне адбылося пасля выхаду іхнага расследавання.
«Мы даведаліся, што нас заблакавалі ў Беларусі прыкладна праз 30 хвілінаў пасля выхаду расследавання пра Беларускі Чырвоны Крыж», – заявілі журналісты.
Цяпер яны працуюць над абыходам блакавання.
9 студзеня каманда беларускіх журналістаў-расследавальнікаў «Бюро медыя» выпусціла вялікае расследаванне пра Беларускі Чырвоны Крыж. У ім яны інфармуюць, за чый кошт кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Шаўцоў лятае са «світай» у міжнародныя камандзіроўкі, як размяркоўваюцца замежныя грошы і іншае.
Якуб Хруст belsat.eu