У аэрапорце Арменіі затрымалі беларуса на запыт паліцыі Люксембурга


Беларуса затрымалі ў аэрапорце «Звартноц», яго абвінавачваюць у крадзяжы і ўдзеле ў злачыннай групоўцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба паліцыі Арменіі.

Аэрапорт «Звартноц» у Арменіі. Крыніца: tatlin.ru

Мужчына прыляцеў рэйсам з Масквы ў Ерэван. З 22 снежня 2022 года ён знаходзіўся ў вышуку Інтэрпола Люксембурга па абвінавачанні ў крадзяжы і членстве ў злачыннай групе.

«Дзякуючы аператыўна-вышуковым мерапрыемствам, праведзеным оперупаўнаважанымі аэрапорту «Звартноц», пасля прыбыцця рэйса Масква-Ерэван 8 студзеня ў аэрапорце быў знойдзены грамадзянін Рэспублікі Беларусь Аляксей. Ён затрыманы і дастаўлены ў аддзел паліцыі», – гаворыцца ў паведамленні паліцыі.

У паліцыі ўдакладнілі, што пра затрыманне ўжо праінфармаваныя прадстаўнікі Інтэрпола ў Арменіі і Генпракуратура.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў