У Менску з акна пятага паверху выпаў мужчына. У яго кватэры знайшлі цела жанчыны


Мужчына выпаў з акна аднаго з дамоў на праспекце Ракасоўскага, у мікрараёне Серабранка. Пасля ў кватэры, дзе ён жыў, знайшлі труп жанчыны, паведамляе прэс-служба МУС.

Праспект Ракасоўскага, Менск.
Фота: gdetut.by

Відавочцы паведамілі пра гэта ў міліцыю каля 18:30. Папярэдне ўстаноўлена, што пацярпелы – 36-гадовы мянчук. У яго кватэры знойдзена цела 33-гадовай жанчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці.

Цяпер мужчына дастаўлены ў шпіталь.

На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння.

Аналітыка
«Лепшага шляху ў Еўразвяз цяпер няма». Чаму мігранты ідуць праз Беларусь, нягледзячы на небяспеку
2021.11.08 15:20

АД, belsat.eu

Стужка навінаў