У 2020 годзе Беларусь заняла 12-е месца ў топ-100 сусветных экспарцёраў гарэлкі, падняўшыся на два месцы ў параўнанні са спісам за 2019 год. Такія звесткі прыводзіць партал «Worldstopexports».
У пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў гарэлкі ўвайшлі Швецыя, Францыя, Расея, Польшча і Нідэрланды. Гэтыя пяць краін адгрузілі 62,3 % гарэлкі, экспартаванай ва ўсім свеце на працягу 2020 года.
Украіна ў гэтым спісе ідзе адразу за Беларуссю і заняла 13-е месца. Латвія заняла 7-е месца, Літва – 16-е месца.
Між тым беларускі брэнд «Менск Крышталь» увайшоў у топ-14 найлепшых сусветных гарэлачных брэндаў, заняўшы 12-е месца.
Расейскі брэнд «Kauffman» заняў 6-е месца, украінская «Хортиця» заняла 8-е месца. Першае ж месца дасталася шведскаму брэнду гарэлкі «Absolut».
АД, belsat.eu