З храма ў Горадні зніклі дзве іконы новапакутнікаў, забітых бальшавікамі


У Пакроўскім кафедральным саборы зніклі дзве з васьмі іконаў, што паказвалі новапакутнікаў, забітых у час бальшавіцкага тэрору, паведамляе «Хрысціянская візія».

Іконы, зніклыя з Пакроўскага кафедральнага сабору
Іконы, зніклыя з Пакроўскага кафедральнага сабору. Горадня, Беларусь. Выява: Хрысціянская візія / Telegram

На зніклых іконах паказаныя ахвяры бальшавіцкага тэрору: закатаваны ў 1918 годзе мітрапаліт Кіеўскі Уладзімір і расстраляны ў 1922-м мітрапаліт Петраградскі Веньямін. У серыі іконаў паказаныя і іншыя ахвяры тэрору, а таксама іхныя кáты: чырвонаармейцы, чэкісты, НКВД.

Пра тое, што серыю іконаў можа прыбраць новы гарадзенскі епіскап Антоній, «Хрысціянская візія» пісала яшчэ ў 2021 годзе. Але абставіны знікнення іконаў невядомыя.

Як расказвае «Hrodna.life», гэтая серыя іконаў з’явілася пасля рэстаўрацыі сабору ў 2006 годзе і з’яўляецца спісамі з іконаў з храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі – пераемніка савецкага НКВД – неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва царквы з просьбамі прыбраць іконы, што «шкодзяць рэпутацыі» сілавікоў.

Апошнім часам з гэтымі іконамі стала змагацца таксама праўладная актывістка Вольга Бондарава, ды яна ў сацсетках сцвярджае, што не мае дачынення да знікнення іконаў, хоць і цешыцца з гэтага факту.

Меркаванні
З нацысцкімі злачынцамі больш-менш ясна. Што рабіць з савецкімі?
2023.09.29 19:25

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў