Расейскі дэпутат Гурулёў: РФ павінна даць моцны адказ у выпадку з Крымскім мостам


Расея павінна без спешкі даць моцны адказ на тое, што адбылося на Крымскім мосце. Аб гэтым, паводле «Радио Спутник», заявіў чалец камітэту Дзярждумы Расеі ў галіне абароны Андрэй Гурулёў.

Дэпутат Дзяржаўнай думы РФ Андрэй Гурулёў. Скрыншот з відэа. Крыніца: Telegram / agurulev

Прычыны здарэння на Крымскім мосце яшчэ расследуюцца, але ўжо зʼявіліся каментары ў стылі «Украіна павінна адказаць за гэта». Адным з першых на інцыдэнт эмацыйна адрэагаваў у сваім тэлеграм-канале расейскі дэпутат Андрэй Гурулёў, заклікаючы кіраўніцтва РФ «не паддавацца эмоцыям».

«Нам безумоўна патрэбны моцны адказ, мы яго дамо. Але тут не трэба спяшацца, трэба ўсё пралічыць да дробязяў, цяпер галоўнае не паддавацца эмоцыям. Наш вярхоўны галоўнакамандуючы ўмее ўзважана моцныя рашэнні прымаць, ён гэта зробіць, я ўпэўнены, час прыйшоў», – напісаў дэпутат Андрэй Гурулёў.

Абноўлена
Дарадца ОП Украіны Падаляк пра Крымскі мост: Усё незаконнае павінна быць разбурана
2022.10.08 12:16

Як паведамлялася раней, раніцай 8 верасня на Крымскім мосце здарыўся моцны пажар, загарэлася цыстэрна з палівам, на фота і відэа з месца здарэння былі відаць абрушэнні часткі аўтамабільнай дарогі, дарожны рух спынены. Магчымая прычына пажару і разбурэнняў – падрыў грузавога аўтамабіля. Мясцовая адміністрацыя збіраецца ладзіць пантонную пераправу.

Абноўлена
З-за моцнага пажару на Крымскім мосце спынены дарожны рух. Магчымы падрыў
2022.10.08 10:10

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў