У Смаргоні за захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі ксяндза


Смаргонскі суд 8 ліпеня 2022 году аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (640 рублёў) мясцовага ксяндза, пробашча парафіі Св.Яна Паўла ІІ Яўгена Учкуроніса, паведамляе «Хрысціянская візія». Святара абвінавацілі ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ксёндз Яўген Учкуроніс.
Фота: catholic.by

Першапачаткова ксяндза меліся судзіць і за распаўсюд гэтых самых матэрыялаў, аднак у выніку суд пакінуў толькі захоўванне.

Абвінавачванне грунтавалася на тым, што ксёндз Учкуроніс рабіў рэпосты матэрыялаў на сваю старонку ў Фэйсбуку са старонак беларускіх незалежных медыяў, якія афіцыйная ўлада называе экстрэмісцкімі.

Гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі за «экстрэмізм» штрафуюць святара.

Hавiны
У Беларусі зноў пераследуюць ксяндзоў за «экстрэмізм»
2022.05.12 21:07

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў