У Берліне некалькі чалавек атрымалі раненні і прынамсі адзін чалавек загінуў у выніку выезду аўтамабіля на ходнік, паведаміла выданне «RBB».
Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі восем чалавек, адзін загінуў.
У паліцыі Берліну заявілі, што кіроўца затрыманы, але пакуль няма інфармацыі пра тое, ці дзейнічаў ён наўмысна. Аварыя адбылася каля плошчы Брайтшайдпляц у раёне Шарлётэнбург.
Паведамляецца, што на месцы здарэння дзяжурыць пажарная брыгада ў складзе 60 чалавек.
У снежні 2016 году на той жа плошчы Брайтшайдпляц у Берліне адбыўся тэракт – грузавік наехаў на наведнікаў каляднага кірмашу, забіўшы 11 чалавек і параніўшы больш за 50. Адказнасць за напад узялі тады на сябе тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы». Злачынцу, выхадцу з Тунісу, удалося збегчы, але праз некалькі дзён ён быў застрэлены паліцыянтамі ў італьянскім Мілане.
ЗК belsat.eu