Сястра палітзняволенага адваката Максіма Знака Ірына Козікава пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Instagram.
«Я магу дыхаць. Толькі зараз магу. Мае даражэнькія сябры, наша сямʼя была вымушана зʼехаць з краіны. Бачыць сусвет, мы ніколі не хацелі зʼязджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас зʼехаць – гэта пагроза бяспецы маёй сямʼі. На жаль, гэта адбылося і апасля вобшука і 15 содняў майго мужа мы прынялі такое рашэнне.
Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцця – кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і радных. Але галоўнае, што наша сямʼя разам», – падкрэсліла яна.
ПЦ «Вясна» адзначае, што муж Ірыны – адвакат Юрый Козікаў, быў затрыманы падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку і пакараны адміністратыўным арыштам. Юрый раней абараняў Максіма Знака і Яўгена Юшкевіча.
Ірына Козікава распавяла, што некаторы час яны будуць у Вільні, потым паедуць у Польшчу.
«У Польшчы наша мэта – знайсці працу і жыллё, прайсці ўсе бюракратычныя працэдуры. Зараз ёсць нейкая разгубленасць куды пакрочыць, бо няма разумення нават які абраць горад. Калі знойдзецца праца ў адным з гарадоў – то будзем абіраць яго», – піша яна.
Ірына Козікава кажа, што будзе ўдзячная за дапамогу з працай (яны з мужам – юрысты, у мінулым адвакаты), жыллём і бюракратычнымі працэдурамі.
Глеб Нержын belsat.eu