У Літве хочуць абавязаць публічных асобаў дэклараваць сувязі з Беларуссю і РФ


Старшыня парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас прапануе абавязаць публічныя асобы ў Літве дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расеяй. Такія папраўкі да закону аб дэкларацыі публічных і асабістых інтарэсаў былі зарэгістраваныя 7 красавіка, паведамляе Delfi.

«Мэта праекту – заахвочванне кампаніяў, акцыянеры якіх дэкларуюць публічныя і прыватныя інтарэсы, адмовіцца ад бізнес-адносінаў з Расеяй і Беларуссю», – сказана ў тлумачэнні да прапанаваных паправак.

Калі папраўкі будуць прыняты, то асобы, якія дэкларуюць публічныя і асабістыя інтарэсы (палітыкі, служачыя, суддзі, разведчыкі, вайскоўцы, кіраўнікі дзяржаўных і муніцыпальных кампаніяў і іх намеснікі), акрамя дэкларацыі інфармацыі аб наяўнасці акцыяў і праве на ўдзел у галасаваннях акцыянераў, уплыве на дзейнасць юрыдычных асоб, павінны будуць указваць і інфармацыю аб дзейнасці гэтых юрыдычных асобаў у Расеі або Беларусі, кантактах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў гэтых краінах.

Кашчунас звязаў сваю ініцыятыву з расейскай агрэсіяў супраць Украіны, і ўзняў пытанне, ці не зʼяўляюцца эканамічныя сувязі з Расеяй і Беларуссю падтрымкай эканомік гэтых аўтарытарных краін.

Ён таксама падкрэсліў, што «адказнасць за вайну Расеі ва Украіне ляжыць і на Беларусі».

Hавiны
Літоўская мытня спыніла імпарт беларускай драўніны «з Казахстану і Кыргызстану»
2023.04.07 15:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў