Ракетны ўдар па сектары Газа і мёртвы кашалот на ўзбярэжжы Балі. Галоўныя здымкі тыдня


Паглядзелі, што адбывалася ў свеце на гэтым тыдні: ад рытуалаў самабічавання на Філіпінах і чыгуначнай аварыі ў Нідэрландах да ракетнага ўдару Ізраілю па сектары Газа і візіту Уладзіміра Зяленскага ў Польшчу – сабралі асноўныя падзеі ў штотыднёвай фотападборцы.

Слупы і будынкі бачныя ў вадзе штучнага возера, якое паступова затапляе вёску Юсуфэлі (Yusufeli), паколькі затрымлівае плынь ракі Чорух (Coruh), у правінцыі Артвін (Artvin), Турцыя.
Фота: Yasin Akgul / AFP / East News
Экскаватары закопваюць у пяску кашалота, які выкінуўся на мель на пляжы Ех-Малет (Yeh Malet). Балі, Інданезія.
Фота: Dicky Bisinglasi / Xinhua / East News
Філіпінскія католікі здзяйсняюць самабічаванне, удараючы сябе па спіне бамбукавымі бізунамі ў памяць аб пакутах Ісуса Хрыста, у Маніле, Філіпіны.
Фота: Eloisa Lopez / Reuters / Forum
Пажар бушуе на папулярным рынку таннага адзення ў Дака, Бангладэш.
Фота: Mahmud Hossain Opu / AP / East News
Пасажырскі цягнік у Нідэрландах сутыкнуўся з будаўнічым кранам, які знаходзіўся на чыгуначных пуцях. Адзін чалавек загінуў, некалькі дзясяткаў чалавек пацярпелі.
Фота: Josh Walet / Hollandse Hoogte / East News
Мужчына праходзіць міма трупаў кароў у лагеры Кура-Каліча для ўнутрана перамешчаных асоб з-за засухі ля гораду Дас, Эфіопія.
Фота: Tiksa Negeri / Reuters / Forum
Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па цэнтры сектару Газа ў адказ на абстрэл з тэрыторыі Лівана, які звязалі з паліцэйскімі рэйдамі ля мячэці «Аль-Акса» ў Іерусаліме, абвінавачваючы ў іх палестынскую арганізацыю «Хамас». Цяперашні абстрэл Ізраілю з боку Лівана – самы маштабны з 2006 года. Сектар Газа, Палестынская аўтаномія.
Фота: Fatima Shbair / AP Photo / East News
Украінскія вайскоўцы з 28-й механізаванай брыгады застаюцца ў акопах пасля ўваходнага агню на перадавой ў раёне Бахмуту, Украіна.
Фота: Kai Pfaffenbach / Reuters / Forum
Чальцы братэрства «Los Estudiantes» збіраюцца ў адным з двароў Універсітэту Сэвіллі перад пачаткам шэсця падчас Страснога велікоднага тыдня. Сэвілля (Seville), Іспанія.
Фота: Emilio Morenatti / AP Photo / East News
Візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага разам з першай лэдзі Аленай Зяленскай ў Варшаву. На здымку (справа) – прэзідэнтр Польшчы Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнгаўзэр-Дуда. Варшава, Польшча.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў