«Наша Ніва»: ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік


Абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі, загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік, паведамляе «Наша Ніва». Калі і дзе гэта здарылася, не паведамляецца, імя ваяра таксама пакуль не вядомае.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Паведамляецца, што загінулы быў байцом аднаго з беларускіх злучэнняў, што змагаюцца на баку ЗСУ. Імя і месца смерці байца пакуль не раскрываюцца.

Усяго за час абароны Украіны ад расейскай агрэсіі загінуў ужо як мінімум 21 беларус. Нядаўна паведамлялася пра смерць Эдуарда Лобава і Яўгена Логінава.

Беларуская група – адна з найбольшых сярод усіх іншых замежнікаў-дабраахвотнікаў, якія ваююць супраць Расеі на ўкраінскім баку.

Рэпартаж
Беларуса Эдуарда Лобава, які загінуў у баях за Украіну, пахавалі ў Варшаве
2023.02.17 17:14

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў