У Чарнігаве ў выніку абстрэлаў расейскай арміі загінулі каля 700 чалавек, дзясяткі целаў не могуць апазнаць


Мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрашэнка падчас онлайн-брыфінгу распавёў, што ў выніку бамбаванняў і абстрэлаў у горадзе загінулі каля 700 чалавек, 70 дасюль не апазнаныя.

Гатэль «Украіна» ў Чарнігаве пасля бамбавання.
Фота: Reuters

«Акрамя таго, самае жахлівае: ёсць прыблізна 40 чалавек зніклі без вестак. Ёсць разуменне прычыны, але няма доказаў», – сказаў Атрашэнка і дадаў, што, калі людзі былі ў радыусе 40–50 метраў ад трапляння авіябомбы, яны цалкам згаралі, іхных целаў ужо не існуе.

Hавiны
Улады Чарнігава кажуць, што горад разбураны на 70 %
2022.04.03 16:30

Да вайны ў Чарнігаве жылі 285–290 тысячаў чалавек. Цяпер засталося 80–95 тысячаў, зазначае мэр.

З першых дзён нападу Расеі на Украіну ў канцы лютага Чарнігаў стаўся адным з самых гарачых пунктаў. Горад вызвалілі з-пад акупацыі ў канцы сакавіка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў