Першымі кошт праезду ў грамадскім транспарце падвысілі Гомельская і Берасцейская вобласці, потым – Гарадзенская і Менская. Бліжэйшым часам праезд падаражэе таксама ў Менску і астатніх вобласцях, паведамляе Zerkalo.io.
Талончыкі сталі даражэйшымі на 10 капеек. Цяпер адна паездка ў звычайным і хуткасным аўтобусах каштуе 80 капеек, у экспрэс-аўтобусах – 90 капеек.
Падняць кошт праезду на 5 капеек планавалі яшчэ напрыканцы 2021 года.
Апошні раз праезд у грамадскім і прыгарадным транспарце ў Беларусі даражэў у канцы лістапада – пачатку снежня 2020 года.
ГГ, belsat.eu