Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў


Нават свята не стала перашкодай для традыцыйнага апдэйту Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў – Мінінфарм папоўніў яго шэрагам акаўнтаў у Tik-tok, Telgram і іншых сацсетках.

Ілюстрацыя: мастак Дэ Лёс

Да «экстрэмісцкіх» матэрыялаў дадалі:

  • акаўнты ў TikTok «BY. ЕвроБелорус», «Malanka Новости», «Misha Gypsynkov» (пастанова суда Барысаўскага раёну Менскай вобласці ад 1 сакавіка 2024 года);
  • сайт «Список Фрумана» www.fruman.info і чат-бот у Telegram «FrumanBot» (пастанова суда Цэнтральнага раёну Менску ад 1 сакавіка 2024 года);
  • Telegram-чаты «Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр. Независимости, пл. Я. Коласа)», «Спорт в Стране без насилия» (пастанова суда Цэнтральнага раёну Менску ад 1 сакавіка 2024 года);
  • Telegram-каналы «РМ», «IDSMBEE.ORG» (пастанова суда Мёрскага раёну Менскай вобласці ад 4 сакавіка 2024 года);
  • Telegram-канал «МЫ НЕ ХОЛОПЫ», акаўнты з такой жа назвай у сацыяльных сетках «УКантакце», «Аднакласнікі», Instagram, старонка «Мы не холопы СОЛИДАРНОСТЬ И ВЗАИМОВЫРУЧКА» на платформе boosty (пастанова суда Сенненскага раёну Віцебскай вобласці ад 5 сакавіка 2024 года);
  • акаўнт «Азов» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» (пастанова суда Сенненскага раёну Віцебскай вобласці ад 5 сакавіка 2024 года).
Hавiны
Знянацку: суд у Крупках апраўдаў абвінавачанага ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў
2024.03.05 12:03

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў не мае нумарацыі, аднак складаецца ўжо з 934 старонак. Спіс абнаўляецца штотыдзень.

Першы ў спісе – «Урок Беларускае мовы» на CD-дыску, прызнаны «экстрэмісцкім» яшчэ ў 2008 годзе.

Hавiны
У Менску завялі больш за 2,5 тысячы крымінальных спраў за «экстрэмізм» за год
2024.02.11 20:31

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў