ЗША забараняюць імпарт расейскай нафты і газу


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас звароту 8 сакавіка заявіў, што Злучаныя Штаты Амерыкі спыняюць імпарт расейскай нафты і газу. Новыя санкцыі закрануць «вайсковую машыну» Пуціна.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты ніякім чынам не будуць падтрымліваць развязаную Пуціным вайну.

«Мы накладваем забарону на ўвесь імпарт расейскай нафты, газу і энергіі. Гэта значыць, што расейскія энерганосьбіты больш не будуць прымацца ў амерыканскіх партах. Амерыка падтрымлівае ўкраінскі народ і не будзе субсідаваць пуцінскую вайну», – заявіў Джо Байдэн падчас звароту 8 сакавіка.

Амерыканскі прэзідэнт распавёў, што такая рашэнне прынятая падчас размовы з еўрапейскімі партнёрамі.

«Мы ўводзім гэтую забарону, разумеючы, што многія нашы еўрапейскія саюзнікі не ў тым становішчы, каб да яе далучыцца. Мы вырабляем больш нафты, чым усе краіны Еўропы разам, мы фактычна экспарцёр энергіі. Але мы працуем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі над тым стварэннем доўгачасовай стратэгіі па змяншэнні іх залежнасці ад расейскіх энерганосьбітаў», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Джо Байдэн таксама ўдакладніў, што гэтая забарона прывядзе да росту коштаў на паліва, але, паводле яго словаў, такі крок неабходны і заклікаў амерыканскія нафтавыя і газавыя кампаніі не падвышаць кошты празмерна.

Абноўлена
ЕЗ уводзіць санкцыі супраць трох беларускіх банкаў, іх адключаць ад SWIFT
2022.03.08 15:45

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў