У Багдадзе былі забітыя двое лідараў іракскіх брыгадаў «Хізбулы»


Здарэнне адбылося падчас выбуху аўтамабіля «Toyota Land Cruiser» у частцы Багдаду пад назваю Аль-Машталь. Атака на машыну была здзейсненая беспілотнікам. Загінулі трое чалавек, двое атрымалі раненні.

Аўтамабіль, падарваны ў выніку атакі беспілотніка. У ім былі лідары іракскіх брыгадаў «Хізбулы». Крыніца: aljazeera.net

Згодна з паведамленнем тэлеканалу «Аль-Джазійра», сярод загінулых – лідары іракскіх брыгадаў шыіцкай групоўкі «Хізбула» Аркан аль-Аляйві і Абу Бакір аль-Саадзі.

Асоба трэцяга загінулага пакуль невядомая, ёсць версія, што ён быў целаахоўнікам, паводле іншых звестак – камандзірам мясцовай міліцыі.

Вядома, што аль-Саадзі адказваў за ракетныя аперацыі і атакі дронаў брыгадаў «Хізбулы», а аль-Аляйві быў камандуючым выведкай і інфармацыяй шыіцкага апалчэння, якое падтрымлівалася Іранам.

Вядома таксама, што яшчэ адзін беспілотнік здзейсніў атаку на склад Атрадаў народнай мабілізацыі, што месціўся ва ўсходняй частцы Багдаду.

Афіцыйны прадстаўнік ЗША ў паведамленні каналу «Аль-Джазійра» заявіў, што ў Вашынгтоне ведаюць пра выбухі ў Багдадзе. У Міністэрстве абароны ЗША таксама паабяцалі даць дадатковую інфармацыю «ў адпаведны час».

Аналітыка
«Ястрабы» заклікаюць Байдэна бамбіць Іран. Ці варта чакаць вялікай вайны?
2024.01.29 18:05

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў